До дня Великой
Победы осталось

 Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
10 мая 2026

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Паважаныя землякі! Прыміце віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна  Рэспублікі Беларусь.

Гэтае свята з’яўляецца сувязным паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй. Аддаючы даніну прызнання сімвалам дзяржавы, мы падкрэсліваем сваю павагу да яе гераічнай гісторыі і багатых традыцый. Славім нашы нацыянальныя каштоўнасці – імкненне да міру, адзінства, свабоду, сяброўства, годнасць, працаві­тасць, мужнасць і высокія намеры.

Усе самыя значныя і яркія грамадска-палітычныя па­дзеі, святочныя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы абавязкова суправаджаюцца ўзняццем Дзяржаўнага сцяга пад гукі гімна.
Дзякуючы гэтаму ў кожным з нас няўхільна ўзрастае і памнажаецца пачуццё гонару за Радзіму, адказнасць за яе лёс.

Жадаем усім мірнага неба над галавой, узаемаразумення і стваральнай працы на карысць роднай Беларусі, шчасця, здароўя і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |