Дарагія землякі! Паважаныя ветэраны! Віншуем вас з Днём Вялікай Перамогі!
У свяшчэнны дзень 9 Мая мы схіляем галовы перад подзвігам нашых бацькоў і дзядоў, перад мужнасцю і стойкасцю тых, хто цаной неверагодных намаганняў і ахвяр абараніў свабоду і незалежнасць нашай зямлі.
Героі-пераможцы! Вашы імёны навечна застануцца ў сэрцах удзячных нашчадкаў. Ваш подзвіг – гэта прыклад самаадданасці і бязмежнай любві да Айчыны. Нізкі вам паклон!
У сучасным свеце, дзе прымаюцца спробы перапісаць гісторыю, Дзень Перамогі служыць надзейным шчытом супраць забыцця, нагадвае нам аб цане міру і свабоды. Памяць аб подзвігу герояў-пераможцаў – гэта не толькі даніна павагі мінуламу, але і залог нашага шчаслівага будучага.
Дарагія сябры, ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і поспехаў! Няхай над нашай роднай краінай заўсёды будзе мірнае неба, а ў дамах пануе згода і дабрабыт.
З Днём Перамогі!
А. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
І. ЖУК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |



















