Навагрудская міліцыя: 80 гадоў па законах мужнасці і абавязку

Навагрудская міліцыя: 80 гадоў па законах мужнасці і абавязку

Навагрудская міліцыя: 80 гадоў па законах мужнасці і абавязку

29 февраля 2020 2145

Гісторыя міліцыі Навагрудчыны бярэ свой адлік ужо з канца снежня 1918 г., калі ўлада часова перайшла да рэвалюцыйных камітэтаў. Менавіта тады была створана надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і спекуляцыяй. Аднак толькі пасля далучэння тэрыторыі Заходняй Беларусі да СССР у канцы 1939 г. у Навагрудку было арганізавана ўпраўленне Народнага камісарыята ўнутраных спраў. Пазней з ліку байцоў рабочай гвардыі быў створаны Навагрудскі аддзел міліцыі.

У яго складзе працавала больш за 100 чалавек, у тым ліку 10 оперупаўнаважаных вышуку. Першы начальнік аддзела – А.Г. Баранаў. На міліцыянераў былі ўскладзены функцыі па ахове райвыканкама, пошты, банка і іншых важных аб’ектаў. Раён быў падзелены на 20 участкаў, якія абслугоўвалі ўчастковыя ўпаўнаважаныя сельскіх саветаў. У горадзе працавала 6 участковых. Дзякуючы школе міліцыі, якая была адчынена ў сакавіку 1940 г. і зрабіла два выпускі па трохмесячнай праграме, аддзел міліцыі быў поўнасцю ўкамплектаваны кадрамі.


У гады Вялікай Айчыннай вайны большая частка супрацоўнікаў аддзела ваявала ў міліцэйскім батальёне. Некаторыя засталіся на акупіраванай тэрыторыі і змагаліся з фашыстамі ў складзе партызанскіх атрадаў. Пасля вызвалення Навагрудка на супрацоўнікаў міліцыі ўсклалася нялёгкая задача барацьбы з бандыцкімі фарміраваннямі, якія дзейнічалі на тэрыторыі раёна. У гэтыя гады па-геройску загінулі Г.П. Філімонаў, К.М. Крэза, І.А. Горын, П.А. Жаўнерчык, Г.М. Касцюк. Іх імёны ўвекавечаны на мемарыяльнай дошцы на будынку РАУС. Праз некалькі гадоў аператыўная абстаноўка ў раёне стабілізавалася, аддзел дабіўся станоўчых вынікаў і неаднаразова станавіўся пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва на розных участках работы.


Гады ішлі, змяняліся перыяды, але ў самыя драматычныя і эпахальныя для краіны моманты людзі ў міліцэйскай форме заўсёды былі напагатове. Міліцыянерам даводзілася ахоўваць грамадскі парадак у «гарачых кропках» былога Саюза, у месцах катастроф прыроднага характару (землятрасенне ў Спітаку ў Арменіі), удзельнічаць у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.


У розныя гады райаддзел узначальвалі М.А. Якаўлеў, І.Н. Зяленін, М.М. Фядотаў, І.М. Новікаў, А.М. Быстроў, Я.А. Саўчук, В.В. Шляхцюк, В.В. Шаталін, У.К. Змітрэвіч, Г.Г. Алейнікаў, Г.Г. Барановіч. Са студзеня 2017 г. Навагрудскім РАУС кіруе Р.А. Вагабаў.


Сёння ў складзе РАУС 8 падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі, 3 крымінальнай міліцыі, а таксама сувязі, кадравага, тылавога зябеспячэння і інш. Працуе 109 атэставаных супрацоўнікаў і 21 чалавек на грамадзянскіх пасадах.


Падрыхтавала Анастасія Пятрова, "НЖ"

Фота "НЖ" і з архіва Навагрудскага РАУС