З 4 сакавіка прыступіў да абявязкаў дырэктара ўстановы культуры «Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей Канстанцін Канстанцінавіч ВІКТАРОВІЧ.
Нарадзіўся Канстанцін Віктаровіч 16 кастрычніка 1994 года ў г. Ахоцк Хабараўскага краю Расійскай Федэрацыі. У 2017 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «гісторыя».
Працоўны шлях пачаў адразу пасля заканчэння ўніверсітэта настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе № 16 г. Ліды, дзе працаваў па 2019 год.
У пачатку 2020 года працаваў педагогам дадатковай адукацыі Лідскага каледжа УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы», потым перайшоў на работу агентам у прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Захадхімгандаль» г. Ліды.
У студзені 2021 года прыняты навуковым супрацоўнікам УК «Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей», дзе і працаваў да назначэння на пасаду дырэктара гэтай установы культуры.
І. БАЧЫНСКАЯ,
начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкам