Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём архівіста

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём архівіста
06 октября 2023
Паважаныя супрацоўнікі архіўнай службы раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём архівіста!

Прызначэнне архіўнай службы як у тыя далёкія часы, так і сёння застаецца нязменным – захоўваць і даносіць да нашчадкаў гісторыка-культурную спадчыну Беларусі. Мільёны ўжо захаваных архіўных дакументаў адлюстроўваюць матэрыяльнае і духоўнае жыццё грамадства, маюць неацэннае навуковае, сацыяльнае, палітычнае, эканамічнае значэнне. І што не менш важна – выхаваўчае значэнне, бо сабраныя ў архівах дзелавыя і іншага роду паперы спрыяюць развіццю ў людзей грамадзянскасці і патрыятызму.

Архівы стаяць на мяжы часу – мінулага, сучаснага і будучыні. Гэта каласальны інфармацыйны рэсурс, які ўсебакова адлюстроўвае нацыянальную гісторыю.

Сучасны архівіст – гэта не толькі кваліфікаваны прафесіянал у сваёй сферы. Ён павінен валодаць шырокім наборам якасцей, галоўныя з якіх – сабранасць і акуратнасць, адказнасць і скрупулёзнасць. Прафесія патрабуе глыбокіх гістарычных ведаў, умення арыентавацца ў юрыдычных пытаннях.

У гэты святочны дзень выказваем шчырую ўдзячнасць усім работнікам архіўнай галіны за высокапрафесійную працу, творчы энтузіязм, уважлівае стаўленне да спажыўцоў архіўнай інфармацыі.

Прыміце шчырыя пажаданні моц нага здароўя, радасці, аптымізму, поспехаў, шчасця і дабрабыту. 

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.