Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, родныя абаронцаў Айчыны, якія выконвалі воінскі абавязак у Афганістане і ў іншых краінах! Дарагія землякі!
Для тысяч нашых суграмадзян – тых, хто нёс вайсковую службу за межамі Айчыны, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак, гэтая дата ўвасабляе мір і спакой на зямлі. Ад вайны пацярпелі тысячы беларускіх сем'яў. Мы падзяляем боль родных, схіляемся перад светлай памяццю загінулых герояў. Вечная ім памяць!
Мужнасць і гераізм нашых салдат не маюць тэрміну даўнасці і ва ўсе часы вартыя глыбокай павагі. Выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак, яны прадэманстравалі адданасць сваёй краіне, вайсковую доблесць і ўзаемадапамогу.
Дзякуй усім воінам-інтэрнацыяналістам, якія сёння праводзяць ваенна-патрыятычную работу з моладдзю. Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым сем'ям!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |