Дарагія жанчыны! Любімыя маці, жонкі, сестры і дочкі! Прыміце шчырыя віншаванні з Днем жанчын!
Гэтае светлае вясенняе свята з’яўляецца сімвалам бясконцай любві, шчырага захаплення да найпрыгажэйшай паловы чалавецтва — жанчын.
Прырода надзяліла вас нязгаснай любоўю, жыццевай устойлівасцю і прыгажосцю. Вы здольныя злучыць у сабе пяшчоту і розум, цвердасць духу і цярплівасць, штодзенныя клопаты і захапляльную чароўнасць. На сваіх жаночых плячах вы трымаеце само жыцце з моманту яго зараджэння.
У напружаным рытме сучаснасці вы паспяваеце рабіць кар’еру і выхоўваць дзяцей, займацца грамадскай працай і весці сямейныя справы. Вы незаменныя на вытворчасці, на вас трымаюцца такія галіны, як адукацыя, ахова здароўя, культура, сацыяльная сфера і іншыя. Вы паспяваеце ўсе і пры гэтым застаяцеся пяшчотнымі і клапатлівымі захавальніцамі хатняй утульнасці і цяпла.
Усе самае добрае і светлае ў нашым жыцці — ад вас, нашы дарагія мамы і бабулі, сестры і сяброўкі.
Ад усей душы жадаем вам здароўя і любві, разумення і падтрымкі, шчасця і радасці, абароненасці і ўпэуненасці ў тых, хто побач з вамі.
Раенны выканаўчы камітэт.
Раенны Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |