ГлавнаяНовостиОфициальноВіншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Першамаем
Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Першамаем
Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Першамаем
01 мая 2025
265
Дарагія сябры! Сардэчна віншуем вас са Святам працы – днём, які аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў, усіх, хто працуе на карысць Радзімы.
Першамай увасабляе ў сабе працу і жыццё, мір і згоду, радасць і адзінства. Гэта каштоўнасці, якія важныя ва ўсе часы. Бо ў аснове дабрабыту сям’і, грамадства, дзяржавы ляжыць сумленная праца, калектыўная згуртаванасць, імкненне зрабіць жыццё лепшым. Сёння вельмі важна захаваць слаўныя традыцыі і выхаваць у нашых дзецях любоў і павагу да людзей працы, пачуццё абавязку і адказнасці. Асаблівыя словы падзякі ветэранам працы – усім, хто добрасумленна працаваў на карысць нашай краіны.
Дарагія землякі, шчыра жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, вясновага настрою і новых поспехаў! Няхай Свята працы падорыць вам зарад бадзёрасці і аптымізму, а ў вашых сем’ях пануе цяпло, любоў і павага!
А. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
І. ЖУК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.