Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандра Сонгіна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Ігара Жука з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
15 марта 2025

Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандра Сонгіна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Ігара Жука з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўны Закон краіны адлюстроўвае шматвекавое імкненне беларусаў самім вызначаць свой шлях развіцця, жыць у незалежнай дзяржаве, сваёй працай забяспечваць дабрабыт грамадства.

konstitutsiya-respubliki-belarus-podarochnyy-komplekt.jpg

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – гэта падмурак для развіцця свабоднай, моцнай і незалежнай дзяржавы. Выконваючы нормы Канстытуцыі, мы забяспечваем зладжаную і эфектыўную працу ўсіх галін улады, згоду ў грамадстве, развіццё канкурэнтаздольнай эканомікі, правядзенне эфектыўнай сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэнне спрыяль­ных умоў жыцця для кожнага чалавека.

У гэты сапраўды святочны для нашай дзяржавы і ўсяго беларускага народа дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, упэўненасці ў заўтрашнім дні, дабрабыту вашым сем'ям і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях на карысць працвітання Рэспублікі Беларусь!

А. Сонгін,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

І. Жук,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |