До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Ігара Жука Рэспублікі Беларусь з Уваскрэсеннем Хрыстовым

Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Ігара Жука Рэспублікі Беларусь з Уваскрэсеннем Хрыстовым
20 апреля 2025

Дарагія сябры! Ад усяго сэрца віншуем вас са святам Уваскрэсення Хрыстова.

Гэты вялікі дзень сімвалізуе духоўнае адраджэнне, перамогу жыцця над смерцю, напаўняе нашы сэрцы любоўю і дабрынёй, надзеяй і верай. Радасць гэтага свята з'яўляецца пунктам адліку для новых добрых спраў, дапамогі слабым і бяздольным, яднання дзеля міру і згоды ў грамадстве. Толькі разам, абапіраючыся на хрысціянскія каштоўнасці, мы зможам захаваць стабільнасць і росквіт роднай краіны.

Няхай светлае свята падорыць вам радасць, і ў кожнага на душы будзе цёпла, спакойна, над галавой будзе мірнае неба, а побач – любімыя, родныя і сябры. Здароўя і дабра вам, Божай дапамогі ўва ўсіх добрых справах!

А. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
І. ЖУК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |