Аб фізкультурна-спартыўнай сферы

Аб фізкультурна-спартыўнай сферы

Аб фізкультурна-спартыўнай сферы

14 июля 2021 608
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці падведзены вынікі кантрольных мерапрыемстваў па выкананні Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту, выкарыстання бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў на ўтрыманне арганізацый спорту.

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Камітэта дзяржкантролю вобласці Анатолій Дарожка заўважыў, што ў нашай краіне робіцца ўсё магчымае для гарманічнага развіцця кожнай асобы. Тычыцца гэта і фізічнага выхавання, удасканалення фізкультурна-спартыўнай сферы.

– Укладваючы ў развіццё фізічнай культуры і спорту немалыя бюджэтныя сродкі (каля 30 млн рублёў па вобласці штогод), дзяржава ў праве патрабаваць іх эфектыўнага выкарыстання, – адзначыў А. Дарожка, асабліва падкрэсліўшы, што для Камітэта дзяржкантролю гэта адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці.

Аднак, як паказалі кантрольнааналітычныя мерапрыемствы, па выніках 2020 года ў рэгіёне не выконваюцца 4 з 9 даведзеных дзяржпраграмай паказчыкаў: па ахопе заняткамі ў спартыўных школах дзяцей, аздараўленні юных спартсменаў і павышэнні іх спартыўнага майстэрства.

Выяўлены шэраг парушэнняў, у тым ліку фінансавай дысцыпліны і бюджэтнага заканадаўства. Устаноўлены факты неабгрунтаванага ўвядзення і ўтрымання за кошт бюджэтных сродкаў штатных адзінак, не адпрацоўкі графіка работы па сумяшчальніцтве, няправільнага фарміравання фонду заработнай платы, правядзення дзяржзакупак, неабгрунтаванага завышэння патрэбнасці ў бюджэтных сродках пры фарміраванні каштарысу.

Устаноўлены факты парушэння пры фарміраванні бюджэтных каштарысаў практычна ва ўсіх з правераных арганізацый фізкультуры і спорту вобласці. У выніку ў 2018-2020 гадах імі незаконна атрыманы сродкі з раённых бюджэтаў у агульнай суме звыш 466 тыс. рублёў.

Выяўлены шматлікія факты парушэння працоўнай дысцыпліны ў выглядзе спазнення супрацоўнікаў на работу, невыканання графікаў работы.

Так, некаторыя работнікі ўстаноў спорту, падпарадкаваныя раённым аддзелам спорту і турызму і абласнога падпарадкавання, у працоўны час перасякалі дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь з мэтай выезду (уезду) за яе межы ў асабістых мэтах, у той час як у табелях уліку працоўнага часу ім прастаўляліся адпрацаваныя на працоўным месцы гадзіны, за якія налічвалася і выплачвалася заработная плата.

Праверкамі таксама выяўлены парушэнні патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці», тэрмінаў выплаты заработнай платы, факты неэфектыўнага выкарыстання дзяржмаёмасці.

Н. Крывіцкая, намеснік старшыні Камітэта