Официально

Віншаванне з Днём Перамогі Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў

Віншаванне з Днём Перамогі Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў

09 мая 2024 222

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Жыхары Навагрудскага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі - найвялікшым святам нашай краіны!

9 мая 1945 года навечна ўвайшоў у гісторыю як дзень трыумфу народа, які выратаваў свет ад фашызму. Пакаленне герояў падаравала нашчадкам магчымасць свабодна будаваць дастойную будучыню. З кожным годам спакойнага жыцця, з кожным народжаным пад мірным небам дзіцем подзвіг салдат і працаўнікоў тылу, якія выстаялі ў страшны час ваеннага ліхалецця і якія перамаглі, становіцца больш каштоўным.

Сёння наш агульны абавязак - захоўваць памяць аб ваеннай славе, аб працоўнай доблесці і пра гераізм нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, беражліва перадаваць дзецям і ўнукам непарушную гістарычную праўду пра подзвігі нашых дзядоў!

Дарагія нашы ветэраны! Мы бязмежна ўдзячныя вам за магчымасць жыць і ганарыцца сваёй краінай. Жадаем вам бадзёрасці, баявога духу і, вядома ж, здароўя. Зямны вам паклон!

Паважаныя землякі! Няхай памяць пра Вялікую Айчынную вайну аб'ядноўвае нас і робіць непераможнымі перад тварам любых выпрабаванняў. З днём Вялікай Перамогі!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |