1 верасня – заўсёды хвалюючы дзень, калі для кожнага з вас пачынаецца новы этап жыцця. У момант, калі звініць першы званок, кожны верыць, што гэты навучальны год абавязкова прынясе добрыя адзнакі і будзе паспяховым.
Шчырыя пажаданні ўдачы і поспехаў адрасуем першакласнікам, якія робяць свае першыя крокі на поўным адкрыццяў і здзяйсненняў шляху. Наперадзе ў кожнага школьніка месяцы сур'ёзнай працы, але разам з тым – час поспехаў і неацэнных успамінаў, якія застануцца на ўсё жыццё.
Гэта і ваша свята, паважаныя настаўнікі! Менавіта вы шчыра і бескарысліва дорыце вучням цеплыню сваіх сэрцаў, дзеліцеся з імі сваімі ведамі, ідэямі, спрыяеце фарміраванню іх характару і жыццёвых каштоўнасцяў.
Ад усёй душы жадаем школьнікам дасягненняў у вучобе, цікавых і яркіх старонак школьнага жыцця. Настаўнікам – настойлівасці, вытрымкі ў дасягненні пастаўленых задач. Паважаныя бацькі! Ганарыцеся поспехамі сваіх дзяцей і дапамагайце ім раскрываць і рэалізоўваць свае таленты і магчымасці.
Няхай новы навучальны год стане паспяховым для ўсіх!
Са святам!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |