До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў паштовай службы
09 октября 2023

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў паштовай службы

Цёпла і сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Сусветным днём пошты!

Пошта – адзін з найстарэйшых відаў сувязі, і сёння, нягледзячы на ўсе дасягненні тэхнічнага прагрэсу, імклівае развіццё камунікацый, упэўнена захоўвае пазіцыі адной з самых масавых і даступных. 

Пошта аб'ядноўвае людзей і дзяржавы, скарачаючы адлегласці і захоўваючы цяпло чалавечых зносін. 

Паштовая сувязь дынамічна развіваецца, імкнучыся ісці ў нагу з часам. 

Паштальёны, аператары, сартавальнікі, вадзіцелі, начальнікі аддзяленняў, спецыялісты рознага ўзроўню працуюць як адзіная прафесійная каманда, згуртаваная векавымі традыцыямі і актуальнымі сучаснымі задачамі. 

Ваша праца заслугоўвае самых высокіх слоў падзякі. 

Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, любові і добрага настрою! 

Раённы выканаўчы камітэт. 
Раённы Савет дэпутатаў.