Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём беларускага кіно

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём беларускага кіно

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём беларускага кіно

17 декабря 2020 882

Паважаныя работнікі і ветэраны кінагаліны раёна, аматары і прыхільнікі відовішчнага і самага папулярнага ў сучасным грамадстве мастацтва!

Прыміце віншаванні з Днём беларускага кіно!

Сёння кіно – неад'емная частка культуры. Кіно пашырае кругагляд, павышае адукаванасць чалавека, дапамагае яму развівацца як асобе. Менавіта кіно дорыць людзям куміраў, прыклады для пераймання. Як нішто іншае, гэтая вобласць мастацтва ўмее ўплываць на розумы, звычкі і густы людзей. Добрае кіно вучыць прыгожым узаемаадносінам, адлюстроўвае карціны сённяшняга жыцця і нашага далёкага мінулага, выхоўвае лепшыя пачуцці.

Жадаем усім работнікам кінагаліны раёна здароўя і дабрабыту, натхнення і плёну, паспяховай рэалізацыі намечаных планаў і адданых гледачоў, а аматарам кіно – цікавых праглядаў і яркіх прэм'ер!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў