Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Днем народнага адзінства

17 сентября 2024 123

Паважаныя жыхары Навагрудскага раёна!

Сардэчна віншуем вас з Днём народнага адзінства – святам, якое сімвалізуе імкненне нашага народа захоўваць свае традыцыі, культуру і веру, самастойна вызначаць свой лёс, жыць у суверэннай і незалежнай дзяржаве, быць паўнапраўнымі гаспадарамі на роднай зямлі.

Дзень народнага адзінства – падзяка сучаснікаў папярэднім пакаленням, якія адстаялі права самім вызначаць свой лёс. Мы адзначаем гэтае свята ў памяць аб падзеях 1939 года, калі быў пакладзены пачатак уз’яднанню Усходняй і Заходняй Беларусі, фарміраванню адзінай беларускай нацыі.

І сёння важна разам, згуртавана захоўваць незалежнасць нашай дзяржавы, духоўныя і маральныя каштоўнасці грамадства, прымнажаць здабыткі краіны дзеля будучых пакаленняў беларусаў. У адзінстве – сіла нацыі, залог дынамічнага развіцця і росквіту роднай Беларусі.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і добрых спраў на карысць роднай зямлі і ўсёй Рэспублікі Беларусь! Няхай у вашых сем’ях заўсёды пануюць мір, паразуменне і згода!

А. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
І. ЖУК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |

Instagram | YouTube | TikTok |