Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём бібліятэк

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём бібліятэк
15 сентября 2023
Дарагія сябры!

15 верасня ў нашай рэспубліцы адзначаецца Дзень бібліятэк. Гэта свята кожнага з нас, бо немагчыма ўявіць сабе наша жыццё без ведаў, якія мы запазычылі менавіта з кніг. Многім людзям бібліятэкі адкрылі дарогу ў велізарны свет ведаў, навукі і асветы, чалавечай мудрасці.

Ва ўсе часы бібліятэкі былі цэнтрамі  духоўнага і інтэлектуальнага жыцця грамадства. У цяперашні час бурнае развіццё інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій у корані мяняе ўяўленні аб задачах бібліятэк, іх ролі і месцы ў грамадстве. Сёння бібліятэка – гэта культурны, інфармацыйны і грамадскі цэнтр, крыніца ведаў для нашых людзей, для ўсіх, каго аб'ядноўваюць памкненні да пашырэння кругагляду, развіцця і ўдасканалення свайго духоўнага свету.

Паважаныя сябры!

Дзякуй за вашу адданасць справе, невычэрпны энтузіязм, творчае натхненне, дзякуючы якім вы нязменна дэманструеце новыя прафесійныя дасягненні. Жадаем вам здароўя, шчасця, удзячных чытачоў, новых творчых поспехаў і дасягненняў!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |