Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Днем жанчын

08 марта 2025 40

Паважаныя жанчыны!

Прыміце самыя цеплыя і шчырыя віншаванні з Міжнародным жаночым днем 8 сакавіка! Гэта цудоўнае вясновае свята ў нашай краіне традыцыйна адзначаецца з асаблівай цеплыней. Яно ўвасабляе вялікую любоў і павагу, пяшчоту і трапяткое стаўленне да прыгожай паловы чалавецтва. Так склалася, што менавіта на жаночых плячах ляжыць клопат аб захаванні хатняга ачага, выхаванні дзяцей, падтрыманні цяпла і дабрабыту ў сям’і.

У напружаным рытме сучаснага жыцця вы паспяваеце не толькі весці сямейныя справы, але і ўносіць свой уклад у развіцце розных галін, займацца грамадскай працай. І пры гэтым застаяцеся жаноцкімі, абаяльнымі, цярплівымі і мудрымі.

Дарагія мамы, жонкі, дочкі, сестры і бабулі! Вы заўседы былі і застанецеся сімвалам жыцця, прыгажосці і зачаравання. Хай гэты вясновы дзень падорыць вам добрыя ўсмешкі, увагу блізкіх і радасць новых сустрэч.

Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і шчасця!

А. Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

І. Жук, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |