
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з юбілеем горада – 980-годдзем першага летапіснага ўпамінання!
Навагрудак – асаблівы горад, з багатай гістарычнай спадчынай і самабытнай архітэктурай, слаўнымі духоўнымі і працоўнымі традыцыямі, унікальнай прыродай і культурай.
Дзень нараджэння горада – гэта свята многіх пакаленняў, якія ўнеслі неацэнны ўклад у яго развіццё, чыёй працай ствараўся гэты выдатны край, і тых, каму яшчэ толькі трэба будзе пераняць эстафету адказнасці за лёс сваёй малой радзімы.
Сёння Навагрудчына дынамічна развіваецца, з кожным днём становіцца прыгажэйшай і больш утульнай, напаўняецца мудрасцю пакаленняў і смела глядзіць у будучыню. Абапіраючыся на шматвяковыя традыцыі, вопыт ветэранаў і энергію і працавітасць маладых, жыхары раёна ў абстаноўцы міру і згоды ўносяць дастойны ўклад у вытворча-эканамічнае і сацыяльна-культурнае развіццё роднага горада і краіны.
Дарагія навагрудчане! Няхай гэтая ўрачыстасць аб'ядноўвае ўсіх нас у павазе да нашых гістарычных каранёў, усяляе аптымізм і веру ў дастойную будучыню! Дзякуй вам за любоў і адданасць роднаму краю!
Жадаем вам здароўя і працвітання, мірнага неба над галавой, аптымізму і поспехаў у справах на карысць любімага горада і роднай Беларусі!
А. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
І. ЖУК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |
#Новогрудку980лет #деньгорода #юбилей2024