Анатолій Броўкін назначаны дырэктарам КВУП «Навагрудская сельгастэхніка»

Анатолій Броўкін назначаны дырэктарам КВУП «Навагрудская сельгастэхніка»

Анатолій Броўкін назначаны дырэктарам КВУП «Навагрудская сельгастэхніка»

07 июля 2021 1572
З 1 ліпеня 2021 года дырэктарам камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Навагрудская сельгастэхніка» назначаны Анатолій Уладзіміравіч Броўкін.

Родам Анатолій Броўкін з г.п. Карэлічы, нарадзіўся 10 ліпеня 1990 года. Мае вышэйшую адукацыю: у 2014 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «рамонтнаабслугоўваючая вытворчасць». У 2010 годзе пасля заканчэння Чырвонабярэжскага дзяржаўнага аграрнага каледжа Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Анатолій Броўкін пачаў свой працоўны шлях загадчыкам машыннага двара СВК імя В. З. Царука, што ў Карэліцкім раёне. Затым была вучоба ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце.

З 2014 па 2017 год ён працаваў спачатку майстарам участка, потым начальнікам участка трактарнага парку КВУП «Навагрудская сельгастэхніка».

Непрацяглы час працаваў галоўным механікам ДБУП «Навагрудская МПМК № 156», а з 2017 па 2019 год працаваў вядучым спецыялістам рэгіянальнага аддзела кантролю на платных дарогах у г. Ліда філіяла Транспартнай інспекцыі па Гродзенскай вобласці.

Затым Анатолій Уладзіміравіч вярнуўся на Навагрудчыну і ўладкаваўся на працу слесарам па абслугоўванні і рамонце газавыкарыстоўваючага абсталявання Навагрудскага раёна газавага забеспячэння Слонімскага вытворчага ўпраўлення вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз».

У 2019-2020 гг. працаваў майстарам вытворчага навучання па кіраванні механічным транспартным сродкам УА «Навагрудскі дзяржаўны аграрны каледж».

Да назначэння на пасаду дырэктара КВУП «Навагрудская сельгастэхніка» Анатолій Броўкін працаваў інжынерам-механікам ДУ «Навагрудскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці юрыдычных асоб у сферы адукацыі».

І. Бачынская, начальнік аддзела арганізацыйнакадравай работы Навагрудскага райвыканкама