У гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў вучні сярэдняй школы №5 г. Навагрудка змагаліся ў спаборніцтвах па сілавых практыкаваннях

У гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў вучні сярэдняй школы №5 г. Навагрудка змагаліся ў спаборніцтвах па сілавых практыкаваннях

15 Февраля 2019 1494

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – асаблівае свята ў Беларусі. 30 гадоў таму ў гэты дзень у 1989 годзе завяршылася ваенная аперацыя абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане. З нашага горада ў далёкай і незнаёмай краіне ваявала 170 чалавек, жывымі дадаму не вярнулася шэсць юнакоў

Ушанаваць памяць нашых землякоў-герояў юнакі і дзяўчаты сярэдняй школы №5 Навагрудка вырашылі па-асабліваму. Галоўным мерапрыемствам шостага школьнага дня пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Юрыя Залатарэўскага сталі спаборніцтвы па сілавым практыкаванням сярод вучняў старэйшых класаў. Свае невялічкія перамогі ў спорце вучні прысвяцілі памяці воінаў –інтэрнацыяналістаў. У час спаборніцтваў юнакі і дзяўчынкі вельмі стараліся: кожнаму хацелася паказаць адметныя спартыўныя вынікі і добрую фізічную падрыхтаванасць да абароны роднай зямлі, калі гэтага патрабуе час.

dav

dav

Аляксандра Бужынская, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы №5 Навагрудка

Варта пачытаць:

Встреча поколений «Живая память…» прошла в средней школе №7 г. Новогрудка

Адкрыты дыялог «Да подзвігу герояў сэрцам дакраніся» прайшоў у сярэдняй школе №3 г. Навагрудка

Дзень мужнасці «Афганістан – святая памяць» прайшоў у Навагрудскай раеннай бібліятэцы