Праект «Бацькаўшчына». Будынак гарадской ратушы ярка вылучаўся сярод нізкай, пераважна драўлянай жылой забудовы Навагрудка XVII-XVIII ст.

Праект «Бацькаўшчына». Будынак гарадской ратушы ярка вылучаўся сярод нізкай, пераважна драўлянай жылой забудовы Навагрудка XVII-XVIII ст.

20 апреля 2022 858

26 ліпеня 1511 года вялікі князь Жыгімонт Стары дараваў Навагрудку магдэбургскае права, неўзабаве ў горадзе павінна была з’явіцца ратуша. Аднак яна ўпершыню згадваецца толькі ў сеймавай Канстытуцыі 1652 года.

Ёсць таксама меркаванне, што ў 1664 го дзе пад ратушу была прыстасавана камяніца (двухпавярховы будынак), якая стаяла на Гандлёвай плошчы. Яна згарэла падчас моц нага пажару, які здарыўся 8 мая 1751 года, разам з крамамі, культавымі будынкамі і вялікай колькасцю жылых дамоў, але хутка была адноўлена. Пры гэтым да яе тарца прыбудавалі высокую чацверыковую гадзіннікавую вежу, завершаную складаным барочным купалам і флюгерам з выявай Міхаіла Архангела, які лічыўся абаронцам горада.

У 1795 годзе пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай царскія ўлады пазбавілі Навагрудак магдэбургскага права. У 1818 годзе ратушу значна рэканструявалі. У такім выглядзе яна праіснавала да пажару 1862 года, калі атрымала моцныя пашкоджанні і больш ужо не аднаўлялася.

Каля 1900 года на месцы ратушы ўзвялі будынак гарадскога магістрата, які быў разбураны ў час Вялікай Айчыннай вайны.






Присоединяйтесь к нашему Telegram-каналу!