
Мы пацікавіліся, як жа трапіла перыядычнае выданне да Наталлі Аляксандраўны?
– Усё вельмі проста, мы купілі дом у аг. Брольнікі і займаемся рамонтам. Вось зараз перакрываем дах, менавіта там і знайшлі некалькі газет, – расказала Наталля Пашкоўская. – Напярэдадні я чытала інфармацыю ў сацыяльных сетках, што вы маеце намер адкрыць музейную эксапазіцыю і збіраеце экспанаты. Гэта вельмі добрая задумка і, упэўнена, у вас усё атрымаецца. І няхай перададзенае выданне газеты «Звязда» зойме пачэснае месца ў музеі рэдакцыі «НаваМедыяКампанія».



«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |


















