2 ліпеня натарыусы Гродзенскай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян усіх катэгорый

2 ліпеня натарыусы Гродзенскай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян усіх катэгорый

01 июля 2024 55

2 ліпеня натарыусы Гродзенскай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян усіх катэгорый па пытаннях, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў. Рэспубліканская дабрачынная акцыя па бясплатным прававым кансультаванні праводзіцца Беларускай натарыяльнай палатай і прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка фашысцкіх захопнікаў.

Графік прыёму работнікамі натарыяльнай канторы жыхароў Навагрудскага раёна ў аграгарадках:

4 ліпеня з 9.00 да 12.30 у памяшканні Любчанскага сельвыканкама адбудзецца прыём для жыхароў г.п. Любча і сельсавета.

з 13.00 да 16.00 у памяшканні Вераб’евіцкага сельвыканкама адбудзецца прыём для жыхароў аг. Вераб’евічы і сельсавета.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах кіраўнікоў справамі сельвыканкамаў і натарыяльнай канторы – 3-44-61, 3-44-62, 4-44-78.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook | 
Instagram | YouTube | TikTok |