До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем

Віншаванне старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем
12 апреля 2026

Дарагія сябры!

Ваша Высокапраасвяшчэнства,
глыбокапаважаны Уладыка Веніямін!

Ад усёй душы віншую святароў і ўсіх праваслаўных вернікаў са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!

Велікодныя дні – гэта асаблівы час, калі ўся наша зямля нібы застывае ў чаканні цуду. У радасным перазвоне званоў, у вясеннім абуджэнні прыроды і ў мяккім мігаценні царкоўных свечак мы выразна адчуваем трыумф жыцця, святла і надзеі. Гэтае свята – нібы невычэрпная крыніца, з якой мы стагоддзямі бяром духоўную сілу, мудрасць і веру ў стваральны пачатак.

Вялікдзень напоўнены асаблівым цяплом хатняга ачага і шчырасцю пачуццяў. У гэты святы дзень нашы сэрцы адкрываюцца насустрач дабру, нагадваючы пра тое, што вышэйшае прызванне чалавека – ствараць, праяўляць міласэрнасць і быць апорай для бліжняга. Гэта час абнаўлення, калі ў душы настае гармонія, а думкі імкнуцца да вечных ісцін.

Сёння, калі свет поўны выклікаў і трывог, велікоднае свята нагадвае нам пра вечныя, непарушныя каштоўнасці. Вера ў дабро, міласэрнасць да бліжняга і шчырая адданасць Радзіме – той маральны фундамент, які дапамагае ўпэўнена глядзець у будучыню і берагчы мір на сваёй зямлі. Мы – адна вялікая і дружная сям’я, якая жыве ў згодзе ў агульным утульным доме – любімай Беларусі. Менавіта ў адзінстве, у здольнасці разам пераадольваць цяжкасці і шчыра падтрымліваць адзін аднаго заключаецца наша сапраўдная сіла.

Няхай светлае свята Вялікадня напоўніць вашы сэрцы ціхай радасцю, умацоўвае веру і падштурхоўвае да добрых учынкаў. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, душэўнай гармоніі, шчасця і дабрабыту.

Н. КАЧАНАВА, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |