Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Днём народнага адзінства
17 сентября 2026

Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Днём народнага адзінства

Паважаныя землякі, дарагія сябры!  Ад шчырага сэрца віншуем вас з дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства! 

Дата 17 верасня займае асаблівае месца ў гістарычным летапісе нашай Айчыны. Гэта сімвал аднаўлення гістарычнай справядлівасці, згуртавання беларускага грамадства і неразрыўнай сувязі пакаленняў. Падзеі далёкага 1939 года назаўсёды даказалі: сіла беларусаў – у іх шматвяковым імкненні жыць адной сям’ёй на сваёй роднай, суверэннай зямлі. 

Сёння гэтае свята напаўняецца для нас новымі, глыбокімі сэнсамі. Незалежна ад прафесійнай сферы, узросту або поглядаў, кожны з нас уносіць свой уклад у развіццё агульнага дома – нашай любімай Беларусі. Мір, згода і стваральная праца – гэта тыя нязменныя  каштоўнасці, на якіх будуецца дабрабыт нашай дзяржавы. Нам ёсць чым ганарыцца, і нам ёсць што берагчы дзеля будучыні нашых дзяцей і ўнукаў.

У гэты святочны дзень жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, упэўненасці ў заўтрашнім дні, шчасця і дабра! Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць утульнасць і ўзаемаразуменне, а новыя працоўныя працоўныя поспехі служаць росквіту нашага роднага краю і ўсёй Рэспублікі Беларусь! Са святам! З Днём народнага адзінства!

А. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
І. ЖУК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok