Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў  статыстыкі
23 августа 2026

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў статыстыкі

Паважаныя работнікі статыстыкі і ветэраны галіны! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі!

Афіцыйная статыстычная інфармацыя з'яўляецца найважнейшым інструментам сістэмы дзяржаўнага кіравання. Акумулюючы, апрацоўваючы і аналізуючы статыстычныя даныя, Вы аказваеце непасрэдны ўплыў на працэс стратэгічнага планавання.

Якасныя і дакладныя даныя дазваляюць з упэўненасцю прагназаваць будучыню, спрыяюць аб'ектыўнай ацэнцы эфектыўнасці рэалізацыі праграм, рашэнняў і праектаў, выпрацоўцы далейшых кіраўніцкіх рашэнняў для павышэння эфектыўнасці сацыяльна-­эканамічнага развіцця.

Адрасуем Вам словы глыбокай удзячнасці за прафесійнае майстэрства, адказнае стаўленне да справы, аб'ектыўнасць, уважлівасць і патрабавальнасць у сваёй працы. 

Асаблівыя словы ўдзячнасці – ветэранам статыстыкі, якія сфарміравалі трывалы падмурак эфектыўнай дзеючай сістэмы, перадалі багаты вопыт і працоўныя традыцыі моладзі.

Жадаем усім добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і новых стваральных здзяйсненняў. Міру, дабрабыту, радасці і шчасця!


 Раённы выканаўчы камітэт. 

Раённы Савет дэпутатаў.

 «Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |