
Лясная галіна – гэта вопыт многіх пакаленняў і традыцыі, закладзеныя нашымі продкамі, наша самае вялікае прыроднае багацце, бясцэнны эканамічны і экалагічны, духоўны і эмацыйны рэсурс. Беражлівае стаўленне да лесу – гэта, перш за ўсё, беражлівыя адносіны да роднага краю, да людзей, якія жывуць тут.
Захаванне і прымнажэнне лесу – абавязак кожнага члена грамадства. Але ёсць людзі, якія прысвяцілі гэтай справе ўсё сваё жыццё. У лясной гаспадарцы раёна працуюць высокакваліфікаваныя прафесіяналы, сапраўдныя энтузіясты, якія добрасумленна і адказна выконваюць нялёгкую місію. У гэты святочны дзень асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам, для якіх ахова і абарона лесу – не проста праца, а пакліканне і справа ўсяго жыцця!
Жадаем усім работнікам галіны поспехаў у працы, выканання ўсіх пастаўленых задач, моцнага здароўя, шчасця, дабра і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |



















