До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём бацькі

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём бацькі
21 октября 2023

Паважаныя мужчыны-бацькі, дзядулі! 
Віншуем вас з Днём бацькі!

Гэта маладое свята. Дата 21 кастрычніка была выбрана невыпадкова – цяпер з'явілася магчы­масць з 14 па 21 кастрычніка праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню бацькоўскай любві. А гэта спрыяе далейшаму захаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей.

Для кожнага з нас свята нагадвае пра сэнс сям'і, яе ролю ў жыцці чалавека і спрыяе фарміраванню адказнага бацькоўства.

Быць бацькам – гэта асаблівы абавязак. Імя мужчыны замацоўваецца ў імені па бацьку нашых дзяцей. Аўтарытэт любой сям'і цесна звязаны з добрым імем бацькі, глыбокай павагай да яго як да пачынальніка роду.

Абавязак бацькі заключаецца не толькі ў тым, каб ствараць матэрыяльныя даброты, але і быць прыкладам для сваіх дзяцей, апорай для ўсёй сям'і. У паўсядзённых клопатах важна памятаць, што дзеці гля­дзяць і вучацца на прыкладзе бацькоў. Яны маюць патрэбу ў добрай парадзе і падтрымцы. Бацька – гэта сябар, памочнік і настаўнік.

Жадаем усім моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай вашы дамы будуць напоўнены любоўю, цяплом, дастаткам і ўтульнасцю!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.