Паважаныя ветэраны, жыхары Навагрудчыны! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з вялікім святам – Днём Перамогі!
76 гадоў аддзяляе нас ад пераможнага мая 1945 года. Але памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра людзей, якія вынеслі на сваіх плячах усе выпрабаванні ваеннага ліхалецця, а потым аднавілі краіну з руін, будзе жыць вечна. І колькі б гадоў ні прайшло, мы заўсёды будзем памятаць подзвіг нашага народа, дзякуючы якому мы сёння жывём пад мірным небам, гадуем дзяцей, радуемся вясне.Вельмі сімвалічна, што ў гэтым годзе Дзень Перамогі супаў з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Наш абавязак – шанаваць памяць пра тых, хто абараніў для нас незалежнасць, шанаваць кожны дзень, пражыты ў свабоднай Беларусі пад мірным небам. Мы абавязаны з павагай ставіцца да Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гiмна як сімвалаў палітычнай самастойнасці і незалежнасці нашай дзяржавы, гісторыі яе станаўлення і развіцця.
Паважаныя ветэраны!
Вялікі дзякуй за вашу мужнасць, адвагу і стойкасць! Ад усёй душы мы жадаем вам добрага здароўя і энергіі на доўгія гады, увагі родных і блізкіх!
Паважаныя землякі!
Няхай Перамога і памяць пра яе будуць заўсёды з намі – у сэрцах, у добрых пачынаннях, у штодзённым клопаце аб старэйшым пакаленні! Моцнага вам здароўя, міру і дабрабыту!Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў