ГлавнаяНовостиОфициально Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём студэнта
Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём студэнта
Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём студэнта
17 ноября 2024
175
Штогод 17 лістапада беларускія студэнты адзначаюць свой дзень. Паважаныя сябры! Навучэнцы, студэнты і ўсе, хто калісьці быў студэнтам! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём студэнта!
Сістэма адукацыі заўсёды бачыла сваёй задачай не толькі перадачу ведаў, але ў першую чаргу развіццё маладога чалавека, яго выхаванне, перадачу яму пэўных маральных каштоўнасцяў, традыцый, выбудоўванне ланцужка ўзаемадзеяння людзей розных пакаленняў.
У Беларусі на дзяржаўным узроўні створаны спрыяльныя ўмовы для развіцця і самарэалізацыі моладзі ў творчасці, навуцы і спорце. У нас шмат таленавітых і адораных студэнтаў, якія думаюць пра будучыню сваёй краіны, прапануюць прынцыпова новыя рашэнні і навукова-тэхнічныя распрацоўкі на карысць Рэспублікі Беларусь. Падтрымка моладзі з’яўляецца дзяржаўным прыярытэтам.
Дарагія сябры! Гонар выклікаюць вашы перамогі ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах студэнцкіх работ, вы прымаеце актыўны ўдзел і становіцеся лаўрэатамі міжнародных навуковых канферэнцый і семінараў, пераможцамі і прызёрамі творчых і спартыўных спаборніцтваў.
Жадаем усім студэнтам імкненняў, ідэй, мараў і дасягненняў у студэнцкім жыцці. Імкніцеся да новых поспехаў, не ўпускайце сваіх магчымасцяў, рэалізоўвайце свае высокія мэты і жаданні!
Вы – наша будучыня. Няхай вашы веды, атрыманыя ў студэнцтве, прынясуць адчувальную карысць вам і Рэспубліцы Беларусь.
Шчасця, дабрабыту на доўгія гады вам і вашым блізкім!