Паважаныя жыхары старэйшага пакалення, ветэраны вайны і працы!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні З Днём пажылых людзей!
Дарагія сябры! У гэты дзень мы ўшаноўваем вас - прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Мы аддаём даніну павагі ўсім тым, хто на працягу жыцця дорыць нам клопат, цеплыню і любоў - нашым бацькам, бабулям і дзядулям.
Мы дзякуем вам за цярпенне, сардэчнасць, уменне даць мудры савет, падставіць плячо ў цяжкую хвіліну. Вашы веды, мудрасць, жыццёвы і прафесійны вопыт бясцэнныя. Перадаючы іх маладому пакаленню, вы і сёння ўносіце важкі ўклад у развіццё і росквіт нашай краіны. Вы былі, ёсць і будзеце захавальнікамі маральных каштоўнасцяў і традыцый нашага народа.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, нязгаснай цікавасці да жыцця, сямейнага цяпла і дабрабыту. Няхай заўсёды побач з вамі будуць клапатлівыя дзеці, унукі і сябры!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |