
Гэта свята сімвалізуе абуджэнне прыроды, сонечнае святло, трыумф прыгажосці і дабрыні. Жанчына ва ўсе часы была крыніцай жыцця, напаўняла яго сэнсам, сагравала навакольных клопатамі і душэўным цяплом, стварала атмасферу міру і згоды. Вы — сэрца сям і і душа грамадства.
Вам удаецца гарманічна спалучаць хатнія клопаты і прафесійныя поспехі, застаючыся пры гэтым заўсёды прыгожымі і вытанчанымі. Нашы жанчыны — таленавітыя і працавітыя, мудрыя і пяшчотныя, любячыя і шчыра адданыя сваёй Радзіме.
Аб яўленне нашым Прэзідэнтам Года беларускай жанчыны — прызнанне вашай асаблівай ролі ў лёсе дзяржавы. Выхоўваючы дзяцей, вы закладваеце падмурак будучыні — моцнага, добрага, адказнага і мэтанакіраванага пакалення, якое будзе будаваць заўтрашнюю Беларусь.
Пераканана, што вы і надалей будзеце натхняць навакольных на добрыя справы, падтрымліваць у складаныя хвіліны, беражліва захоўваць цяпло хатняга ачага і ўносіць значны ўклад у развіццё краіны.
Ад усяго сэрца жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, кахання, падтрымкі родных і блізкіх. Няхай усмешка ніколі не пакідае вашыя прыгожыя твары, а кожны дзень прыносіць радасць, цяпло і добры настрой.
Н. Качанава, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |



















