Паважаныя сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём радыё, тэлебачання і сувязі!
Мы віншуем з гэтым святам усіх, хто аператыўна інфармуе нас пра найважнейшыя падзеі, якія адбываюцца ў краіне, вобласці, раёне, працуе ў вобласці камунікацый на базе тэхнічных сродкаў і проста любіць сваю справу.
Ваша праца складаная і адказная, бо ў вашых руках адзін з наймагутнейшых сродкаў – слова. Яно патрабуе высокага прафесіяналізму, кампетэнтнасці і майстэрства, самааддачы, імкнення да самаўдасканалення.
Жадаем усім работнікам гэтай творчай сферы натхнення, яркіх работ, невычэрпнай энергіі, паспяховай рэалізацыі новых праектаў. Заставайцеся заўсёды цікавымі, запатрабаванымі і актуальнымі!
Шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



















