Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03 июля 2024 326
Дарагія ветэраны! Паважаныя жыхары Навагрудчыны!

 Сардэчна віншуем Вас  з усенародным святам –  Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавінай з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! 
У гэтым свяце спалучаюцца сапраўды святыя паняцці – вызваленне, Перамога і Незалежнасць! Мы з асаблівай цеплынёй успамінаем сваіх землякоў, якія гераічна змагаліся на франтах Вялікай Перамогі, у партызанскіх атрадах, самааддана працавалі ў тыле. І наш абавязак – памятаць, што сёння мы жывём, працуем, гадуем дзяцей і будуем сваю будучыню ў незалежнай суверэннай краіне дзякуючы мужнасці, патрыятызму і доблесці нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. 

 Імкненне нашага народа жыць у сваім доме і быць самастойнымі – той стрыжань, які дае сілу і ўмацоўвае дух кожнага жыхара нашай краіны. 
Беларусь стала астраўком бяс­пекі і міралюбнасці, але сёння асаб­ліва востра адчуваецца, як лёгка гэта страціць і якіх неймаверных намаганняў каштуе гэта захаваць. Урокі гісторыі вучаць: здабыць суверэнітэт мала, трэба ўмець яго абараніць, адстаяць, зберагчы. 

 Адзначаючы Дзень Незалежнасці, мы ўсведамляем дачыненне да лёсу нашай Радзімы і разам нясём адказнасць за яе заўтрашні дзень. 
Няхай у Год якасці наша згуртаванасць, захаванне лепшых традыцый пакалення пераможцаў стане асновай умацавання нацыянальнага адзінства і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 
У гэты святочны дзень жадаем усім жыхарам Навагрудчыны здароўя, шчасця, дабрабыту, паспяховай працы ў імя жыцця будучых пакаленняў. Няхай заўсёды ў нашым агульным доме – Беларусі – будуць мір і згода, у Вашых сем'ях пануюць мір, цеплыня, любоў і паразуменне! Са святам!  З Днём Незалежнасці!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |