Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са святам работнікаў страхавой справы

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са святам работнікаў страхавой справы

07 декабря 2024 53
Паважаныя работнікі і ветэраны страхавой справы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём страхавых работнікаў.
Страхаванне з'яўляецца адным з надзейных і неабходных элементаў сучаснай эканомікі і сацыяльнай палітыкі. Страхавая дзейнасць – гэта гарантыя дапамогі і надзейная апора ў любой неспадзяванай сітуацыі.
Прыходзячы на дапамогу чалавеку ў цяжкую хвіліну, вы набылі добрыя словы ўдзячнасці і падзякі, бо ваша праца дапамагае людзям здабыць спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту. Няхай залогам вашай паспяховай працы стануць прафесіяналізм, адказнасць, адданасць любімай справе.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.