Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі
05 мая 2023

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

Ад усёй душы віншуем усіх, хто адзначае сваё прафесійнае свята – Дзень друку, радыё, тэлебачання і сувязі!

Слова… Яно мае вялікую сілу і не страчвае свайго значэння ў наш век імклівага развіцця тэхналогій. Дзякуючы вам, майстрам інфармацыі і вобразаў, дзякуючы тым часцінкам душы, якія закладваюцца ў кожны падрыхтаваны матэрыял, выбудоўваецца адкрыты дыялог паміж уладай і чалавекам, фарміруецца грамадскае меркаванне, захоўваюцца закладзеныя папярэднікамі слаўныя традыцыі.

У наша жыццё ўпэўнена ўвайшлі мабільная сувязь, інтэрнэт, лічбавыя тэхналогіі, спадарожнікавае тэлебачанне. Усё гэта стала часткай нашага быту, зрабіла нас больш мабільнымі і інфармаванымі.

Паважаныя сябры!

Жадаем вам натхнення і ўдачы, рэалізацыі новых творчых ідэй. Моцнага здароўя, міру, дабрабыту вам і вашым блізкім.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.