Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў культуры

12 октября 2025 113
Паважаныя работнікі культуры, ветэраны галіны! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Дзень работнікаў культуры – гэта свята спецыялістаў клубных устаноў, кіраўнікоў калектываў мастацкай самадзейнасці, бібліятэкараў, музейных работнікаў, настаўнікаў школ мастацтваў, народных майстроў, усіх энтузіястаў, якія любяць сваю справу, людзей, якія ўносяць неацэнны ўклад у папулярызацыю нашай найбагацейшай культурнай спадчыны.

Паважаныя сябры! Ваша паўсядзённая праца заслугоўвае падзякі за яркія таленты, майстэрства і творчасць, якія вы дорыце людзям. Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, натхнення, невычэрпнай энергіі і пакарэння новых творчых вяршынь.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |