Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём маці

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём маці

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём маці

14 октября 2024 236

Паважаныя жанчыны Навагрудчыны!
Сардэчна віншуем вас з адным з самых цёплых і душэўных святаў – Днём маці!
 
Для кожнага з нас мама – галоўны чалавек у жыцці, яе любоў і вера падтрымліваюць і натхняюць нас у любым узросце, а тое добрае і мудрае, чаму яна навучыла, застаецца з намі на ўсе часы. Сваімі пяшчотнымі, але моцнымі і надзейнымі рукамі мама стварае ўтульнасць у доме, падтрымлівае цяпло сямейнага ачага. Адданасць жанчыны сваім дзецям, яе спрадвечная роля захавальніцы хатняга ладу, працаўніцы, духоўнай апоры заўсёды былі і застаюцца вялікай сямейнай каштоўнасцю. Дзень маці – гэта не проста даніна глыбокай павагі і любові да вас, але і прызнанне вашай ролі ў грамадстве. Сёння жанчыны не толькі выхоўваюць дзяцей, займаюцца хатняй гаспадаркай, але і добрасумленна працуюць на розных пасадах, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, вобласці, краіны. Ад усёй душы жадаем жанчынам-маці моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, узаемапаразумення, любові і павагі! Няхай у вашым жыцці будзе шмат добрых і светлых дзён і як мага больш падстаў радавацца за сваіх дзяцей, блізкіх і сяброў.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |