Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 февраля 2023 300

Паважаныя воіны - інтэрнацыяналісты!
15 лютага - гэта не толькі Дзень памяці тых, хто прайшоў дарогамі афганскай вайны, але і выражэнне глыбокай удзячнасці ўсім, хто вярнуўся дадому, хто сумленна і мужна выканаў свой   воінскі абавязак.

Незагойнай ранай у нашых сэрцах жыве горыч страт і смутак аб тых, хто не вярнуўся ў родны дом. Мы заўсёды будзем помніць нашых землякоў, якія загінулі на Афганскай зямлі.

Сёння ветэраны вайны ў Афганістане, моцныя духам людзі, у мірнай працы дэманструюць прынцыповую жыццёвую пазіцыю, уносяць важкі ўклад у патрыятычнае выхаванне маладога пакалення.

Жадаем вам, паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, мірнага неба над галавой, шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы на карысць нашай краіны.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.