Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём моладзі

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём моладзі

25 июня 2023 614
Паважаныя юнакі і дзяўчаты Навагрудчыны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём моладзі!

 Палітыка нашай дзяржавы накіравана на тое, каб маладое пакаленне атрымала добрую адукацыю, знайшло дастойную работу, раскрыла свой інтэлектуальны і творчы патэнцыял.

 Юнакі і дзяўчаты адыгрываюць важную ролю ва ўсіх сферах жыццядзейнасці раёна. Імёны маладых навагрудчан – сярод лепшых работнікаў сельскай гаспадаркі, прадпрыемстваў прамысловасці, сувязі, транспарту, будаўніцтва, сацыяльнай сферы і іншых.

 Моладзь прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, у дзейнасці працоўных і вучэбных калектываў, у рабоце грамадскіх арганізацый.

 Мы шчыра ўдзячныя за вашу добрасумленную працу і старанную вучобу, за добрыя і карысныя справы.

 Сардэчна жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, аптымізму, здзяйснення ўсіх планаў і запаветных мар.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.