Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў падаткавых органаў

10 июля 2022 423

Паважаныя работнікі падаткавых органаў Навагрудчыны, ветэраны працы!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Сёння цяжка ўявіць развіццё краіны без дакладнай і паўсядзённай работы падаткавых органаў. Ад вашай паўсядзённай працы шмат у чым залежыць, якой будзе беларуская эканоміка і жыццё грамадзян заўтра, бо падаткавыя органы не толькі забяспечваюць падаткавыя паступленні ў дзяржаўную казну, але і даюць магчымасць у поўнай меры і ў тэрмін выплачваць зарплату, пенсіі, дапамагаюць выконваць найважнейшыя сацыяльна-эканамічныя праграмы.

Паважаныя сябры! Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, стабільнай работы, поспехаў у прафесійнай дзейнасці на карысць краіны і роднага краю.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў