Паважаныя эканамісты Навагрудскага раёна, ветэраны працы!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Стабільнае развіццё любой дзяржавы шмат у чым залежыць ад умення эканамістаў дакладна ацаніць абстаноўку на рынку та вараў і паслуг, зрабіць дакладны прагноз, правільна вызначыць стратэгію развіцця і размеркаваць рэсурсы. Эканоміка – вельмі дакладная і важная навука, якая патрабуе ад прадстаўнікоў гэтай прафесіі каласальнай адказнасці, удумлівасці і скрупулёзнасці. Эфектыўнасць работы народнагаспадар чага комплексу Навагрудскага раёна, усёй нашай краіны і ўдасканаленне яго дзейнасці шмат у чым залежаць ад вашага вопыту, адказнага падыходу да справы. Шчыра жадаем вам шчасця, дабрабыту і выдатнага настрою! Няхай кожны дзень радуе вас станоўчымі эмоцыямі і яркімі падзеямі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.