
У гэтыя сакавіцкія дні мы ўспамінаем трагічныя падзеі, якія адбыліся 22 сакавіка 1943 года ў Хатыні.149 чалавек былі забітыя ці згарэлі жывымі ў агні. І што самае жудаснае — 75 з іх былі дзецьмі! Мы чуем іх галасы, увекавечаныя ў граніце:
«Людзі добрыя, помніце:
мы любілі жыццё і Радзіму нашу, вас, дарагія.
Мы гарэлі жывымі ў агні.
наша просьба да ўсіх:
хай жалоба і смутак абернуцца ў мужнасць і сілу,
каб змаглі ўвекавечыць вы мір і спакой на зямлі.
Каб нідзе і ніколі ў віхры пажараў жыццё не ўмірала!»
(Н.Гілевіч)



Ірына Пікта, бібліятэкар Ладзеніцкай базавай школы
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |















