Вучні Валеўскай школы рэалізуюць праект па абароне возера Свіцязь

Вучні Валеўскай школы рэалізуюць праект па абароне возера Свіцязь

Вучні Валеўскай школы рэалізуюць праект па абароне возера Свіцязь

08 июля 2021 2157
Рэспубліканскі праект «Зялёныя школы» набірае свае абароты па ўсёй Рэспубліцы Беларусь. Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа ўключылася ў праект з сакавіка 2020 года і прадаўжае яго рэалізоўваць і па сенняшні дзень.

Удзельнікі праекта выступілі з прыродаахоўнай ініцыятывай па захаванні возера Свіцязь, якое ўваходзіць у склад Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Свіцязянскі», побач з якім знаходзіцца ўстанова адукацыі. Сітуацыя ў свеце складваецца такім чынам, што сучасны чалавек проста абавязаны быць экалагічна граматным. Неабходна данесці да кожнага думку пра тое, што толькі зберагаючы прыроду, чалавецтва захавае само жыццё на Зямлі. Толькі ведаючы законы і таямніцы прыроды, мы зможам стаць яе вернымі сябрамі і памочнікамі.

У рамках ініцыятывы ўдзельнікі праекта правялі сустрэчу з дырэктарам заказніка «Свіцязянскі» Кацярынай Літвін, якая расказала аб канкрэтных мерапрыемствах для захавання ўнікальнага возера Свіцязь і прылеглай тэрыторыі, якія рэалізуе яе ўстанова, падзялілася сваімі планамі, запрасіла вучняў школы да супрацоўніцтва.

Удзельнікі праекта Дамініка Пісарык і Мікіта Яўсей на інфармацыйнай гадзіне праекта «ШАГ» у маі 2021 года пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства са зместам інфармацыйных блокаў «Запаветныя месцы Беларусі» і мадэллю экалагічнай адукацыі ў школе.  Асобна спыніліся на рэспубліканскім праекце «Зялёныя школы». Вучні школы Берзук А. і Хоміч Я. падзяліліся вынікамі сваіх даследаванняў, звязаных з возерам Свіцязь, прэзентавалі свае навукова-даследчыя работы, якія занялі прызавыя месцы на раённых конкурсах.

Удзельнікі сустрэчы не толькі адзначылі актуальнасць абмяркоўваемай тэмы, закранутых пытанняў, але і прапанавалі свае мерапрыемствы па захаванні возера Свіцязь:

- распаўсюджваць буклеты сярод мясцовага насельніцтва і турыстаў аб абароне возера Свіцязь;

- праводзіць экалагічныя флэшмобы на пляжы возера Свіцязь, каб прыцягнуць увагу турыстаў да абароны возера Свіцязь;

- працягваць прыбіраць прыбярэжную тэрыторыю возера Свіцязь ад смецця.

У чэрвені школьнікі пры падтрымцы дырэктара эколага-інфармацыйнага цэнтра рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Свіцязянскі» К.А. Літвін арганізавалі «Экалагічнае свіцязянскае тэлебачанне», правялі экалагічную акцыю «Чалавек, азірніся!» па інфармаванні турыстаў, якія адпачываюць на берагах возера Свіцязь, правялі экалагічнае свята «Зямля – наш агульны дом», знялі шэраг відэасюжэтаў (рэпартажаў) з берага Свіцязі.

Нашы ідэі і праекты не маюць межаў. Мы пазітыўныя, актыўныя, ініцыятыўныя, прадпрымальныя. Давайце ж будзем разам ахоўваць прыроду! Хай квітнее наша «Зялёная школа», наша зялёная Рэспубліка Беларусь, наша Радзіма!

Шапель К.А.,

кіраўнік клуба захавальнікаў прыродных ландшафтаў, каардынатар праекта «Зялёныя школы»