Віншаванне з Наражэннем Хрыстовым пробашча парафіі Святога Міхала Арханёла, ксёндза Юрыя Жэгарына

Віншаванне з Наражэннем Хрыстовым пробашча парафіі Святога Міхала Арханёла, ксёндза Юрыя Жэгарына

25 декабря 2021 793

Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце!

У  гэты  час  аблічча  супольнасці   веруючых   у   Хрыста   яснее   бляскам   Уцелаўлёнага   Слова,   сапраўднага   святла   для   ўсіх   народаў  –  Хрыста.  Гэты  бляск  нашага  Збаўцы  свеціць  у  цемры  і  Ён  з’яўляецца  непераможным  святлом,  бо  рассвятляе  змрок  душы   чалавека,   прыслухоўваецца да жаданняў яго сэрца, дапамагае  яму  знайсці  адказы  на  найважнейшыя  пытанні  і  можа  задаволіць  імкненні  сэрца  чалавека  –  ажыццяўленне  шчасця  і  яго  паўнаты.  Кожны  раз  у  гэты  прыгожы  зімовы  час  узгадваем  тое,  што  Езус  нарадзіўся  ў  звычайным  месцы  з  цікавай  назвай  Бэт-Лехэм  –  дом  хлеба.  Дом  і  хлеб  –  два  словы,  якія  найлепш  акрэсліваюць  тое,  у  чым  маем  патрэбу ў двайным сэнсе: духоўным  і  фізічным.  З  нараджэння  Езуса  ў  Бэтлеем ме  мы  чэрпаем  непагасную  надзею  на  лепшае  заўтра,   супакой,   які   паходзіць   ад Бога, і на сустрэчу з людзьмі добрай  волі,  пра  якіх  спяваюць  анёлы.

Шматлікія   знешнія   цяжкасці   і   праблемы   сучаснасці,   на   шчасце,   не   здольныя   закрыць   найважнейшага    зместу    святкавання   Божага   Нараджэння.   Святы   нагадваюць   нам   ісціну   аб прысутнасці Бога паміж намі. Ён  заўсёды  там,  дзе  любоў  і  дабрыня.  Божую  любоў  мы  асабліва адчуваем падчас удзелу ў Эўхарыстыі.  Святая  Імша  –  гэта  не  толькі  сустрэча  з  Богам,  але  таксама  з  іншымі  людзьмі,  якіх  у  духу  веры  называем  братамі  і  сёстрамі.  

Гэта   вялікая   ўрачыстасць   і   адначасова  падсумаванне  таго,  як  мы  перажылі  гэты  год.  Галоўнае, каб пасярод цяжкасцей, клопатаў,  гора  і  праблем  нашы  сэрцы не скамянелі, каб мы былі здольныя ўбачыць Божыя дары, Яго  дабрыню  і  клопат  пра  сваіх  дзяцей.

За амаль ужо мінулы 2021 год вернікам  з  Навагрудка  ёсць  за  што  падзякаваць  Богу.  Перш  за  ўсё за дар жыцця, веру і магчымасць удзелу у Святой Імшы, за здароўе,  за  многія  праведзеныя  духоўныя і культурныя мерапрыемствы,  якія  былі  ў  нашай  парафіі ў гэтым годзе, за тое, што мы сталі больш сталыя ў веры і, можа,  хоць  крыху  наблізіліся  да  Хрыста.

Варта   ўзгадаць,   што   ўвесь   мінулы 2021 год мы кожны дзень перад    Найсвяцейшым    Сакрамантам узносілі малітвы за нашу Радзіму,  працягвалі  пазнаванне  Божага Слова ў біблійнай школе «Прафэтас», пры парафіяльным доме   правялі   рэкалекцыі   «Духоўнага распазнавання», «Аздараўленчая   сіла   прабачэння»   –   правёў гэтыя рэкалекцыі ксёндз Віктар  Ханько  з  Мастоў.  Нашы  дзеці разам з сястрой Назарыяй паставілі прыгожую Пасхальную пастаноўку.  Першы  раз  ладзіліся  рэкалекцыі  для  працаўнікоў  сферы   ІТ,   рэкалекцыі   «Богашукання»  з  ксяндзом  Аляксандрам  Жарнасекам,  была  ўрачыста  адкрыта  выстаўка  «Храмы  Радзімы»      мастака      Анатоля      Наліваева,  ксяндзом-арцыбіску-пам  Тадэвушам  Кандрусевічам  урачыста  асвечаны  алтар  Святога  Крыжа.  Былі  праведзены  майстар-класы па маляванні для дзяцей і мастацкі пленар для дарослых мастаком Надзеяй Бука. Для моладзі з усёй Беларусі былі праведзены  рэкалекцыі  «Thalita Kum»,   быў   распачаты   пазнавальны  курс  «Абаронца  веры»  і  евангелізацыйны цыкл керыгматычных  катэхезаў  Альфа-курса,  прайшлі  рэкалекцыі  для  сем’яў  прайшлі  рэкалекцыі  для  сем’яў  руху     «Сужанскія     сустрэчы».     Святаром Віктарам Ханько былі праведзены  рэкалекцыі  для  дарослых  «Effatha»  і  адна  з  галоўных духоўных падзей 2021 года – міжнародны  малітоўны  кангрэс  у  абарону  жыцця.  Айцец  Аляксандр  Жарнасек  правеў  вельмі  актуальныя  рэкалекцыі  на  тэму  «Палюбіць    і    прыняць    самога    сябе». Не менш важнай падзеяй стала  перэгрынацыя  (наведванне) копій цудадзейных ікон Маці Божай  са  святых  месцаў  Беларусі, якая адбывалася на працягу 9-ці дзён.

Усе  гэтыя  падзеі  змаглі  адбыцца    дзякуючы    малітвам    і    салідарнай  дапамозе  мясцовых  вернікаў,     духоўна     актыўных     навагрудчан,    якія    ствараюць    парафіяльную    супольнасць    –    сям’ю  дзяцей  Божых,  за  што  я,  як  душпастыр,  асабіста  дзякую  Богу.  

Няхай   гэтае   вялікае   свята,   якое  мае  свой  пачатак  у  Бэтлееме,  прычыняецца  да  таго,  каб  нашы дамы ўсё больш станавіліся  месцамі  цёплых  сустрэч  са  сваімі роднымі, блізкімі, сябрамі, з  якімі  адчуваем  сябе  добра  і  бяспечна.  Няхай  гэты  найбольш  просты  прэсны  хлеб  –  аплатка,  якая  складаецца  з  мукі  і  вады  і  якой мы дзелімся падчас вігілійнай  вячэры  з  найбольш  дарагімі  нашаму   сэрцу   людзьмі,   будзе   знакам усяго таго, што нам неабходна, каб жыць годна і з верай.

Сардэчна   жадаю   ўсім   вернікам  Каталіцкай  Царквы  шчырай    тугі    па    Эўхарыстычнай    супольнасці     ў     парафіяльным     касцёле, а таксама большага даверу Богу, які літуецца над сваімі дзецьмі  і  нікога  не  адсылае  з  пустымі   рукамі.   Няхай   Божая   любоў   пастаянна   прысутнічае   ў  Вашых  сем’ях.  Жадаю  ў  надыходзячым  Новым  2022  годзе  заставацца вернымі Богу. Няхай не  згасае  Ваша  надзея!  Божага  благаславення  Вам  у  Новым  годзе!

Са   святам   Вас   Божага   Нараджэння!

 Пробашч парафіі Святога Міхала Арханёла, ксёндз, доктар багаслоўя Юрый Жэгарын.