Праект «Бацькаўшчына». Барысаглебская царква – помнік беларускай гатычнай архітэктуры эпохі ВКЛ XVI ст.

Праект «Бацькаўшчына». Барысаглебская царква – помнік беларускай гатычнай архітэктуры эпохі ВКЛ XVI ст.

17 марта 2022 1091

Сабор святых пакутнікаў Барыса і Глеба – праваслаўны храм, адносіцца да Навагрудскай благачыннай акругі Навагрудскай і Слонімскай епархіі. Помнік беларускай гатычнай архітэктуры эпохі ВКЛ XVI ст. За часы існавання будынак неаднаразова пераходзіў да розных канфесій і падвяргаўся перабудовам.

У XIV ст. Навагрудак з’яўляўся цэнтрам Літоўскай мітраполіі, якая ўпершыню была ўтворана ў 1316 годзе. Гістарычныя звесткі сведчаць, што кафедральным саборам мітрапаліта была Барысаглебская царква, пабудаваная на гарадскім узвышшы. Пры саборы існаваў мужчынскі манастыр.

У 1517-1519 гадах царква была нанова адбудавана. Пры гэтым былі выкарыстаны рэшткі папярэдняга храма ХІІ ст. Фундатарам стаў славуты князь, гетман ВКЛ Канстанцін Астрожскі.

Пасля Берасцейскай уніі 1596 года тут размяшчалася рэзідэнцыя ўніяцкіх мітрапалітаў Рэчы Паспалітай. У 1620 годзе Барысаглебская царкава адышла да ўніятаў, пры ёй быў заснаваны жаночы манастыр. У 1624-1632 гадах храм быў перабудаваны ў стылі сармацкага барока на сродкі Аляксандра Храптовіча.