Мерапрыемствы, прысвечаныя прававому тыдню, прайшлі ў Кашалеўскай школе

Мерапрыемствы, прысвечаныя прававому тыдню, прайшлі ў Кашалеўскай школе

22 ноября 2021 824

20 лістапада па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН у многіх краінах свету адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці. Гэты дзень не проста нагода для весялосці, усмешак і радасці, а магчымасць паказаць усім, як важна забяспечыць дзецям належныя ўмовы для жыцця і развіцця. Таму традыцыйна напярэдадні гэтага дня   ў піянерскай арганізацыі імя Івана Пісарука ДУА «Кашалеўскі ВПК дзіцячы сад – базавая школа» праходзяць акцыі «З правам на жыццё!», конкурсы малюнкаў «Правая краіна дзяцей», эстафеты садружнасці «Наша падтрымка дзецям планеты», прысвечаныя вядомай даце.

– Я лічу, што ўсе дарослыя свету павінны зразумець, што дзіця – гэта таксама чалавек, які мае свае меркаванні, інтарэсы. Я вельмі рада, што ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае мноства дакументаў, у якіх утрымліваюцца правы непаўналетніх, правы і абавязкі бацькоў перад сваімі дзецьмі. Дзеці маюць права на выхаванне і нармальныя ўмовы жыцця, права на адукацыю, на жыллё, на свабоду слова і многае іншае, – такое меркаванне выказала вядучая Верамей Ксенія, удзельніца адкрытага мікрафона «Калі б МЫ былі Упаўнаважанымі па абароне правоў дзіцяці...», які правялі піянеры і акцябраты ў Кашалеўскай базавай школе на мінулым тыдні.

Шкада, што менавіта ў гэты час увесь свет назірае за сітуацыяй з мігрантамі з Блізкага Усходу, якія аказаліся ў пастцы на мяжы з краінамі Еўрапейскага Саюза. Гэта сапраўдная драма, якая супярэчыць Дэкларацыі правоў дзіцяці. У падтрымку дзяцей-мігрантаў , якія зараз знаходзяцца ў складаных умовах, у Кашалеўскай школе правялі акцыю «Дзеці – дзецям!»


– Наша дзяржава абвяшчае усіх людзей роўнымі перад законам. МЫ – кашалеўцы, хочам, каб усе дзеці ПЛАНЕТЫ ведалі свае правы і абавязкі і не баяліся адстойваць іх, каб з лёгкасцю імі аперыраваць у патрэбнай для яго сытуацыі.

МЫ – кашалеўцы, хочам, каб дарослыя ніколі не крыўдзілі дзяцей, дапамагалі ім.

Я – Чалавек! Жыхар планеты Зямля, грамадзянін Рэспублікі Беларусь! – гэты лозунг сімвалічна перадаваўся з класа ў клас на працягу прававога тыдня ў Кашалеўскай школе.

– Добра было б, калі б свет, стаў дабрэйшым, чысцейшым, надзейным, і нам тады лягчэй было б справіцца са сваімі недахопамі, – з такой думкай згадзіліся ўсе выхаванцы і навучэнцы нашай школы.

– Шмат створана дакументаў, якія аберагаюць правы дзяцей. Дзеці ў нашай краіне абаронены, яны павінны ведаць свае правы і няўхільна выконваць свае абавязкі. Толькі пры такіх умовах з іх вырасце паўнацэннае пакаленне Рэспублікі Беларусь, каб зрабіць гісторыю і лёс нашай краіны багатымі і насычанымі, праслаўляць яркімі дасягненнямі, – такія выказванні прагучалі ад настаўнікаў, класных кіраўнікоў падчас адкрытага мікрафона.

Наталля Кучко, настаўнік пачатковых класаў