Лета з карысцю. Часовая працоўная занятасць моладзі Навагрудчыны арганізавана ў бібліятэцы

Лета з карысцю. Часовая працоўная занятасць моладзі Навагрудчыны арганізавана ў бібліятэцы

16 Августа 2022 408

Вось ужо шосты год запар Навагрудская раённая бібліятэка прапануе свае пляцоўкі для арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі ў летні перыяд.

Магчымасць часовага працаўладкавання прадстаўляе ўпраўленне па працы, занятасціі сацыяльнай абароне Навагрудскага райвыканкама. І ў гэтым годзе два тыдні з 1 па 12 жніўня маладыя навагрудчане ў вольны ад вучобы час працавалі ва ўстановах ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка» – у аддзеле абслугоўвання і інфармацыі і аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі, Навагрудскай бібліятэцы сямейнага чытання і Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы. Падлеткі рамантавалі кніжны і часопісны фонд, сартавалі і падшывалі газеты і часопісы, абнаўлялі вокладкі для кніг, рамантавалі іх, прыклейвалі лісткі тэрміну звароту, сашчэплівалі фармуляры і інш. Творчым атрымаўся працэс стварэння новых вокладак для кніг замест зношаных. Гэта запатрабаваныя выданні класічнай і айчыннай літаратуры.


Увогуле, работа крапатлівая, але нецяжкая, большасць маладых людзей выконваюць яе хутка і якасна – для іх гэта ўжо не першы вопыт. Шасці школьнікам, якія атрымалі першы працоўны вопыт, у апошні працоўны дзень уручылі працоўныя кніжкі з першымі запісамі.

Працоўная занятасць у летні перыяд падлеткаў – гэта адначасова і карысны вопыт, і, безумоўна, добрая фінансавая падтрымка на асабістыя патрэбы перад пачаткам новага навучальнага года.

Святлана Чубрык,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка»


Присоединяйтесь к нашему Telegram-каналу!