Знайшлі фразу «Беларусь – унікальная краіна» і атрымалі кубкі ад рэдакцыі нашы падпісчыкі Святлана Буцкевіч, Галіна Лобач і Ніна Сідаркевіч.
Паважаныя чытачы, па вашых тэлефонных званках і шматлікіх атрыманых адказах мы зразумелі, што юбілейны конкурс ад рэдакцыі «НаваМедыяКампанія» «Знайдзі фразу – атрымай кубак» вас зацікавіў.
Радок «Беларусь – унікальная краіна» быў зашыфраваны ў артыкулах: «Наталля Пяткевіч: «Улада працуе для таго, каб краіне і яе жыхарам было добра» (стар. 3), «Мы разам назаўсёды» (стар. 4 ), «Калі мы адзіныя» (стар. 8), «Праз адзінства – да міру і стварэння» (стар. 9), «За імі будучыня» (стар. 9).
Шчыра віншуем з перамогай Святлану Сяргееўну, Галіну Мікалаеўну і Ніну Уладзіміраўну.
Вялікі дзякуй усім падпісчыкам за ўдзел у конкурсе.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |